КУРСЫ ПОЛЬСКАЙ МОВЫ

Запрашаем на курсы польскай мовы!
  • Вы маеце магчымасць, у залежнасці ад узроўня вашай падрыхтаванасці, наведваць заняткі ва ўжо скамплектаваных групах, альбо запісацца ў групу якая камплектуецца з нуля!
Заняткі польскай мовай праходзяць у нас дынамічна і займальна:
  • працэс навучання скіраваны, у першую чаргу, на хуткае авалоданне здольнасцю свабодна размаўляць;
  • колькасць навучэнцаў у групах не перавышае 8-10 чалавек;
  • нашая навучальная праграма распрацаваная ў адпаведнасці з еўрапейскімі стандартамі, а на занятках выкарыстоўваецца толькі сучасная вучэбная літаратура выдадзеная ў Польшчы;
  • курсы польскай мовы праводзіць выкладчык (носбіт польскай мовы) са шматгадовым досведам выкладчыцкай практыкі;
  • у выпадку неабходнасці праводзяцца індывідуальныя заняткі ў групах ад 1 да 3 чалавек.

Групы падрыхтоўкі:

  • Будучыя студэнты польскіх ВНУ (у гэтай групе займаюцца асобы, якія плануюць паступленне ў польскія ВНУ; падрыхтоўка ад 0 да ўзроўня В2).
  • Прэтэндэнты на атрыманне "Карты паляка", а таксама жадаючыя авалодаць польскай мовай на ўзроўні свабоднага карыстання (у гэтай групе займаюцца асобы, якіх чакае суразмова з Консулам з мэтай атрымання "Карты паляка", а таксама асобы якія цікавяцца культурай і гісторыяй Польшчы, і жадаюць свабодна размаўляць па-польску; падрыхтоўка ад 0 да ўзроўня А2).
  • Кандыдаты на працаўладкаванне ў Польшчы (у гэтай групе займаюцца асобы, якія плануюць працаўладкоўвацца ў Польшчы; падрыхтоўка ад 0 да ўзроўня які патрабуе працадаўца).
Дадатковая інфармацыя:
  • З усімі пытаннямі просьба звяртацца на нумар +375 44 7521593, Станкевіч Крысціна
  • Калі вам не адказалі на тэлефанаванне, просьба скантактаваць праз VIBER па нумары +375447521593
  • Заняткі адбываюцца па адрасе: г. Ашмяны, вул. Чырвонаармейская, 9 (офіс Турыстычнай агенцыі "TURYST.BY" на 3-ім паверсе)