АБАВЯЗКОВАЕ СТРАХАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АДКАЗНАСЦІ ЎЛАСНІКАЎ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ (УНУТРАНАЕ)

Аб'ектам АСГА з'яўляецца маёмасныя інтарэсы, звязаныя з грамадзянскай адказнасцю уладальнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую ў выніку дарожна-транспартных здарэнняў жыццю, здароўю, маёмасці фізічных асобаў альбо маёмасці юрыдычных асобаў.
 
У выпадку ўзнікнення дарожна-транспартнага здарэння па віне ўладальніка аўтамабіля грамадзянская адказнасць мае на ўвазе яго абавязацельства цалкам пакрыць трэцяй асобе панесеныя страты. Ліміт адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку дарожна-транспартнага здарэння жыццю або здароўю пацярпелага складае 10000 еўра, для маёмасці пацярпелых гэтая сума складае таксама 10000 еўра.
 
На памер ўнёску ўплываюць наступныя фактары: тып транспартнага сродку, аб'ём рухавіка (альбо іншыя характарыстыкі транспартнага сродку ў залежнасці ад тыпу), тэрмін дзеяння поліса, месца рэгістрацыі, стаж кіроўцы і наяўнасць або адсутнасць аварыяў за папярэдні перыяд страхавання. Дамова ўнутранага страхавання можа быць заключаная на тэрмін ад аднаго да дванаццаці месяцаў.
 
Для афармлення страхавога поліса вам неабходна з пашпартам і пасведчаннем аб рэгістрацыі аўтамабіля наведаць наш офіс у г. Ашмяны, вул. Чырвонаармейская, 9