АБАВЯЗКОВАЕ СТРАХАВАННЕ ГРАМАДЗЯНСКАЙ АДКАЗНАСЦІ ЎЛАСНІКАЎ ТРАНСПАРТНЫХ СРОДКАЎ (ЗЯЛЁНАЯ КАРТКА)

«Зялёная картка» - міжнародная сістэма страхавання грамадзянскай адказнасці ўласнікаў транспартных сродкаў за шкоду, прычыненую жыццю, здароўю і маёмасці трэціх асобаў у выніку дарожна-транспартнага здарэння, якое адбылося на тэрыторыі краіны – члена сістэмы. Уладальнік транспартнага сродку пры выездзе з Рэспублікі Беларусь у краіны, якія ўваходзяць у сістэму «Зялёная картка», павінен набыць страхавы сертыфікат, які пацвярджае, што яго адказнасць застрахаваная, і прад'явіць яго ў пункце пропуску праз дзяржаўную мяжу. Пералік краінаў, на якія распаўсюджваецца дзеянне дамовы «Зялёная карта», пададзены ў страхавым сертыфікаце.
 
Дзяржавы-ўдзельніцы сістэмы «Зялёная карта» прызнаюць дамовы страхавання, заключаныя ў адной з краін-удзельніц Лонданскага пагаднення, і гарантуюць кампенсацыю шкоды пацярпеламу боку ў выпадку ДТЗ, якое адбылося на яе тэрыторыі.
 
Набываючы ў Белэксімгаранце «Зялёную карту», страхавальнік па заключанай дамове страхавання атрымлівае страхавую абарону на выпадак наступу яго грамадзянскай адказнасці перад трэцімі асобамі і ўзнікнення ў страхаўшчыка абавязку ажыццявіць страхавую выплату ў адпаведнасці і на аснове нормаў грамадзянскага заканадаўства краіны, дзе адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. У выпадку віны ў ДТЗ неабходна проста прад'явіць поліс «Зяленая картка» супрацоўніку паліцыі або пацярпеламу.
 
Для афармлення страхавога сертыфіката вам неабходна з пасведчаннем аб рэгістрацыі аўтамабіля наведаць наш офіс у г. Ашмяны, вул. Чырвонаармейская, 9