ДОБРААХВОТНАЕ МЕДЫЦЫНСКАЕ СТРАХАВАННЕ АД НЯШЧАСНЫХ ВЫПАДКАЎ І ХВАРОБАЎ НА ЧАС ПАЕЗДКІ ЗА МЯЖУ

Адпачынак, асабліва за мяжой, павінен пакідаць толькі добрыя ўражанні. І калі падчас знаходжання за межамі Беларусі, ў выпадку захворвання альбо атрымання пашкоджання Вам спатрэбіцца кваліфікаваная медыцынская дапамога, якая за мяжой з'яўляецца дарагой і платнай паслугай, страхавы поліс Белэксімгаранта дапаможа Вам з найменшымі турботамі вырашыць узніклую праблему.
 
Белэксімгарант праз свае партнёрскія кампаніі дапаможа Вам у аказанні медыцынскай дапамогі ў любой кропцы свету і аплаце расходаў за медыцынскую дапамогу, медыка-транспартныя паслугі, паслугі па медыцынскай эвакуацыі, а таксама выдаткі на юрыдычную дапамогу і тэлекамунікацыйную сувязь, звязаныя з надыходам страхавога выпадку.
 
Для афармлення страхавога поліса вам неабходна з пашпартам наведаць наш офіс у г. Ашмяны, вул. Чырвонаармейская, 9